Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эстра́днік, ‑а, м.

Разм. Артыст эстрады (у 2 знач.).

эстра́дніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да эстраднік.

эстра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эстрады (у 1 знач.). Адвакат толькі ўвайшоў у смак свайго красамоўства, як суддзя сухім скрыпучым голасам спыніў яго, строга напомніўшы, што ён у судзе, а не на эстраднай сцэне. Машара. // Які выступае на эстрадзе. Эстрадная спявачка. // Прызначаны для выканання на эстрадзе. Эстрадная песня. Эстрадны рэпертуар.

эстуа́рый, ‑я, м.

Лейкападобнае расшыранае вусце ракі, якая ўпадае ў мора або акіян.

[Ад лац. aestuarium — бераг, што заліваецца прылівам.]

эстэзіяло́гія, ‑і, м.

Раздзел анатоміі, які вывучае будову органаў пачуццяў.

[Ад грэч. aisthēsis — пачуццё, адчуванне і logos — вучэнне.]

эстэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Прыхільнік адарванага ад жыцця «чыстага мастацтва», эстэтызму (у 1 знач.).

2. Паклоннік, прыхільнік усяго прыгожага, вытанчанага. І хоць Назарчук і не быў чыстым эстэтам, усё ж сузіранне гэтага хараства лагодзіла яго душу. Сабаленка.

[Ад грэч. aisthētēs — які ўспрымае, адчувае.]

эстэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да эстэт.

эстэтыза́цыя, ‑і, ж.

Наданне чаму‑н. прыгожай знешняй формы, эстэтычная ідэалізацыя чаго‑н. Эстэтызацыя тэхнікі.

эстэты́зм, ‑у, м.

1. Празмернае захапленне эфектнымі знешнімі формамі ў мастацтве, шкоднае для зместу, ідэйнага боку. Аднак ідэалістычная абмежаванасць эстэтычных поглядаў яшчэ не дае падстаў папракаць пісьменніка за прыхільнасць да «чыстага эстэтызму». Каваленка.

2. Схільнасць да эстэтычнага, да прыгажосці, да дасканалых форм.

эстэ́тык, ‑а, м.

1. Тое, што і эстэт.

2. Тэарэтык мастацтва, спецыяліст па эстэтыцы (у 1 знач.). Сучасныя буржуазныя эстэтыкі і рэвізіяністы, ведучы наступленне на асноўныя прынцыпы марксісцка-ленінскай эстэтыкі, сцвярджаюць, што прынцып партыйнасці чужы творчасці. «Маладосць».