энтамо́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне энтамалогіі.
энтрапі́я, ‑і, ж.
1. Спец. Адна з велічынь, якая характарызуе цеплавы стан цела або сістэмы цел.
2. У тэорыі інфармацыі — мера няпэўнасці сітуацыі (выпадковай велічыні) з канчатковым або з цотным лікам зыходаў.
3. У медыцыне — заварот павек унутр.
[Ад грэч. entropia — паварот, ператварэнне.]
энтузія́зм, ‑у, м.
Высокая ступень натхнення, захаплення, душэўны ўздым. Знімаючы паліто, Лабановіч спытаў Шырокага: — Але не баіцеся вы, Тарас Іванавіч, што прымаеце нас, адшчапенцаў, крамольнікаў, ды яшчэ з такім энтузіязмам? Колас. Поўныя энтузіязму, не спыняючыся ні перад якімі цяжкасцямі, яны [камсамольцы] прымалі самы актыўны і непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні планаў індустрыялізацыі, у правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі, у вырашэнні задач культурнага будаўніцтва. Машэраў.
[Ад грэч. enthusiasmós — высокая ступень натхнення, душэўны ўздым.]
энтузія́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны чым‑н. Няхай мне даруе лёс мой учынак, але я адразу надумаў выкарыстаць энергію гэтых юных энтузіястаў на карысць агульнае справы. Дубоўка. // чаго. Чалавек, які ўсе сілы аддае якой‑н. справе, шчыры прыхільнік чаго‑н. Будучы сапраўдным энтузіястам навукі, ён [Скарына] імкнуўся асвоіць яе ў самых розных галінах. Алексютовіч. Адным з кіраўнікоў тэатра быў юны літаратар і энтузіяст аматарскай сцэны Юрый Тарых. «ЛіМ».
энтузія́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да энтузіяст.
энтэры́т, ‑у, М ‑рыце, м.
Спец. Запаленне слізістай абалонкі тонкіх кішак.
[Ад грэч. énteron — кішка.]
э́нцы, ‑аў; адз. энец, энца, м.; энка, ‑і, ДМ энцы; мн. энкі, энак; ж.
Малаколькасная народнасць у Таймырскай аўтаномнай акрузе.
энцыклапеды́зм, ‑у, м.
Шырокая ўсебаковая адукацыя, дасведчанасць у розных галінах ведаў.
[Фр. encyclopédisme.]
энцыклапеды́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Усебакова адукаваны чалавек, дасведчаны ў розных галінах ведаў.
2. Член групы перадавых французскіх мысліцеляў, аб’яднаных вакол «Энцыклапедыі», якую ў 1751–1780 гг. выдавалі Дзідро і д’Аламбер, а таксама той, хто падзяляў іх погляды. Французскія энцыклапедысты.
энцыклапеды́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да энцыклапедыст (у 1 знач.).