Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цеплаізаляцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплаізаляцыі, прызначаны для цеплаізаляцыі. Цеплаізаляцыйныя матэрыялы. Цеплаізаляцыйныя работы.

цеплаізаля́цыя, ‑і, ж.

Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад цеплавых уздзеянняў або цеплавых страт. Цеплаізаляцыя памяшкання. Цеплаізаляцыя трубаправода.

цеплакро́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пастаяннага, адносна высокую ўстойлівую тэмпературу цела, незалежную ад тэмпературы навакольнага асяроддзя. Цеплакроўныя птушкі. Цеплакроўныя жывёлы. / у знач. наз. цеплакро́ўныя, ‑ых. Цеплакроўнымі з’яўляюцца птушкі і млекакормячыя.

цеплалю́б, ‑а, м.

Пра жывую істоту або расліну, якая любіць цяпло, не пераносіць нізкай тэмпературы.

цеплалюбі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць цеплалюбівага.

цеплалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які баіцца ўздзеяння нізкіх тэмператур, любіць цяпло. Цеплалюбівыя культуры. □ Тамара Сяргееўна расказвала далей, як савецкія людзі навучыліся вырошчваць цеплалюбівыя расліны і дрэвы ў суровых умовах поўначы. «Маладосць».

цеплалю́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цеплалюбнага.

цеплалю́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і цеплалюбівы. Цеплалюбныя расліны.

цеплалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне цяпла ў лячэбных мэтах.

цепламагістра́ль, ‑і, ж.

Цэнтральны цеплаправод.