Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тыпаметры́я, ‑і, ж.

Друкарская сістэма вымярэння элементаў шрыфту і наборных форм.

[Ад грэч. typos — адбітак, форма і metreō — вымяраю.]

тыпаразме́р, ‑у, м.

Спец. Тыповы размер (станкоў, дэталей і пад.). Тыпаразмеры інструментаў.

тыпізава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. тыпізаваць (у 2 знач.).

тыпізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тыпізаваць.

2. у знач. прым. Спецыялізаваны. Тыпізаванае прадпрыемства.

тыпізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да тыпізаваць.

тыпізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Спец. Правесці (праводзіць) тыпізацыю (у 1 знач.). Тыпізаваць будаўніцтва.

2. і без дап. Ажыццявіць (ажыццяўляць) тыпізацыю (у 2 знач.). І пісьменнік, пазіраючы такія факты, імкнецца ў сваіх творах абагульніць іх, тыпізаваць. Арабей.

тыпіза́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Распрацоўка тыпавых канструкцый або тэхналагічных працэсаў на аснове агульных для шэрага вырабаў (працэсаў) тэхнічных характарыстык, што з’яўляецца адным з метадаў стандартызацыі. Тыпізацыя і стандартызацыя аб’ектаў будаўніцтва.

2. Спец. Класіфікацыя па тыпах (у 1 знач.). Тыпізацыя азёр.

3. У мастацтве — адбор тыповага і ўвасабленне ў канкрэтных мастацкіх вобразах, фермах. Прыёмы тыпізацыі ў паэзіі Куляшова. □ Сам працэс тыпізацыі зводзіцца да таго, каб праз адзінкавае і індывідуальнае ўзысці да агульнага, пазнаць агульныя заканамернасці. Івашын.

тыпі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць тыпічнага.

тыпі́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і тыповы. Стройны, шыракаплечы, з блакітнымі вачамі і русымі валасамі, .. [Іван] нагадваў тыпічнага беларуса. Няхай.

тыпо́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць тыповага.