сцячы́, сцяку, сцячэш, сцячэ; сцячом, сцечаце, сцякуць; пр. сцёк, сцякла, ‑ло; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Збегчы па нахіленай паверхні ўніз (пра вадкасць). Як сцякла вада і тужэла зямля, абмытае каменне на ўзлеску блішч[а]ла пад сонцам. Чорны.
2. Знемагчы ад страты крыві. А калі знянацку куля Абарве маё жыццё, Помні, за цябе, матуля, Сын крывёю чыстай сцёк. Астрэйка.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вычарпацца, скончыцца. Калі ёсць мукі скрыня, то і свіння — гаспадыня, а калі мука сцячэ, дык і гаспадыня не спячэ. Прыказка.
сцячы́ся, сцячэцца; сцякуцца; пр. сцёкся, сцяклася, ‑лося; зак.
1. Злучыцца (пра патокі, вадкасць). Да ног Галіны пасунуўся чамаданчык. На ім кроплі вады: сцякліся адна да адной, спорныя цяпер, круглыя, што гарох. Пташнікаў.
2. перан. Разм. Сысціся, з’ехацца ў адно месца (пра людзей). На плошчу сцяклося многа людзей.