Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псіхатэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхатэрапіі, да псіхатэрапеўта. Псіхатэрапеўтычнае лячэнне. Псіхатэрапеўтычны кабінет.

псіхатэрапі́я, ‑і, ж.

Лячэнне хвароб псіхічнымі ўздзеяннямі на хворага (напрыклад, гіпнозам).

[Ад грэч. psychē — душа і therapeia — лячэнне.]

псіхатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Аддзел прыкладной псіхалогіі, які займаецца метадамі вызначэння прыгоднасці чалавека да некаторых прафесій.

псіхатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхатэхнікі. Псіхатэхнічная лабараторыя.

псіхафармакало́гія, ‑і, ж.

Раздзел фармакалогіі, які вывучае ўплыў лекавых прэпаратаў на псіхіку чалавека і прымяненне ў псіхіятрыі рэчываў, што робяць уплыў на цэнтральную нервовую сістэму.

псіхафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.

Аддзел эксперыментальнай псіхалогіі, які вывучае суадносіны паміж ступенню раздражнення і сілай выкліканага ім адчування.

псіхафізі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхафізікі. Псіхафізічны эксперымент.

псіхафізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхафізіялогіі.

псіхафізіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел псіхалогіі, які вывучае ўплыў фізіялагічных працэсаў на псіхічныя з’явы і наадварот.

псі́хіка, ‑і, ДМ ‑хіцы, ж.

Уласцівасць высокаарганізаванай матэрыі — галаўнога мозга — адбіваць, адлюстроўваць навакольны свет у пачуццях, адчуваннях, а ў людзей — у мысленні і волі. // Душэўная арганізацыя чалавека, сукупнасць яго душэўных перажыванняў, сіл, пачуццяў. Псіхіка селяніна. Дзіцячая псіхіка. □ З глыбі вякоў паўставалі даўно забытыя, сцёртыя ў памяці народа парадкі, традыцыі і адміністрацыйныя функцыі абуджанай польскай дзяржаўнасці, паўставалі, як магільныя прывіды, узрушаючы псіхіку шырокіх пластоў працоўных мас. Колас.

[Ад грэч. psychikos — душэўны.]