псіхіка, ‑і, ДМ ‑хіцы, ж.
Уласцівасць высокаарганізаванай матэрыі — галаўнога мозга — адбіваць, адлюстроўваць навакольны свет у пачуццях, адчуваннях, а ў людзей — у мысленні і волі. // Душэўная арганізацыя чалавека, сукупнасць яго душэўных перажыванняў, сіл, пачуццяў. Псіхіка селяніна. Дзіцячая псіхіка. ▪ З глыбі вякоў паўставалі даўно забытыя, сцёртыя ў памяці народа парадкі, традыцыі і адміністрацыйныя функцыі абуджанай польскай дзяржаўнасці, паўставалі, як магільныя прывіды, узрушаючы псіхіку шырокіх пластоў працоўных мас. Колас.
[Ад грэч. psychikos — душэўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)