вяршы́ня, ‑і, ж.
1. Самы высокі пункт, верхняя частка чаго‑н. Узысці на вяршыню гары. Вяршыні дубоў. □ Празрыста зялёнымі рабіліся вяршыні бяроз у блізкім парку. Лынькоў.
2. перан. Вышэйшая ступень чаго‑н. Вяршыня творчасці пісьменніка. Вяршыня славы.
вяршы́цель, ‑я, м.
Кніжн. Той, хто вяршыць справамі, распараджаецца чым‑н. Вяршыцель лёсу.
вяршы́целька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑целек; ж.
Кніжн. Жан. да вяршыцель.
вяршы́цца, ‑шыцца; незак.
1. Вырашацца.
2. Зал. да вяршыць.
вяршы́ць, вяршу, вяршыш, вяршыць; незак., што.
1. Рабіць верх, верхнюю частку чаго‑н.; завяршаць што‑н. Вяршыць страху. □ Вось ля гэтага ядлоўцу Ён [партызан] вяршыў з брыгадай стог. Панчанка.
2. Вырашаць, распараджацца. Вяршыць справы. Вяршыць лёсам людзей.
вяршэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вяршыць.
вяршэ́нства, ‑а, н.
Уст. Пануючае, кіруючае становішча. / у паэт. ужыв. Прымі ж удзячнасці вяршэнства, Бярозавы мой сіні кут, Што ты ўбярог маё маленства Ад слёз дарослых і пакут. Вярба.
вяршэ́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Уст. Быць галоўным дзе‑н., у чым‑н., ўзначальваць, панаваць.
вяры́гі, ‑рыг; адз. няма.
Жалезныя ланцугі, аковы, якія насілі на целе рэлігійныя фанатыкі. // перан. Тое, што скоўвае, робіць цяжкім жыццё, існаванне. О, колькі, Мінск, ты здзекаў перанёс, Пакуль не збыў пакутныя вярыгі. Хведаровіч.
вяры́цельны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які сведчыць пра даручэнне каму‑н. чаго‑н.
•••
Вярыцельная грамата гл. грамата.