Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зямля́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зямлянкі.

зямля́не, ‑лян; адз. зямлянін, ‑а, м.; зямлянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. зямлянкі, ‑нак; ж.

Насельнікі планеты Зямля.

зямля́нін,

гл. зямляне.

зямля́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Часовае жыллё, зробленае ў зямлі (іншы раз выступае на паверхню). Партызанскія зямлянкі. □ Зямлянкі былі пабудаваны так, што іх адразу нельга было ўгледзець — глыбока ў зямлі, пад разлапістымі дрэвамі. Шчарбатаў. [Каліна з Аннушкай] у кутку школьнага двара пачалі капаць зямлянку і зносіць туды свой набытак. Няхай.

зямля́нка 2,

гл. зямляне.

зямля́нкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да земляка, зямлячкі. Зямляцкія адносіны.

2. Які мае адносіны да зямляцтва (у 2 знач.). Зямляцкі сход.

зямля́цтва, ‑а, н.

1. Прыналежнасць па нараджэнню, жыхарству да адной мясцовасці (вобласці, сяла і пад.). Як і часта бывае між людзьмі, зямляцтва яшчэ больш зблізіла нас, гаворка пайшла шчыра і непасрэдна. Кулакоўскі.

2. Аб’яднанне землякоў, адарваных ад радзімы, для ўзаемнай дапамогі. Ліскоўскія.. гаварылі многа. Не абмінулі таксама і Кракаўскага універсітэта, дзе вучыцца не адна толькі [А]лаіза Пашкевіч (Цётка), але і шмат іншых беларусаў. Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва. Колас. Дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка. Караткевіч.

зямля́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Жан. да зямляк.

зямны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да Зямлі ​1 (у 1 знач.). Зямная кара. Зямное ядро. Зямная вось. Зямны магнетызм.

2. Звязаны з жыццём і дзейнасцю чалавека. Зямныя турботы. □ Настане хвіліна — І хопіць дабра мне зямнога, Ад родных і блізкіх Вазьму ў падарунак нямнога. Тарас. // перан. Звычайны, просты, у параўнанні з кім‑, чым‑н. ідэальным, узвышаным. Прыродна здаровым, зямным сваім розумам пан Даніла быў цвёрда перакананы, што свет не стаіць на месцы, што ёсць у ім і стаячая вада і плынь. Караткевіч. Ты сэрца маё ўсхвалявала, Як першая краска вясной, Цнатлівасцю мілай, зямной Ты сэрца, маё ўсхвалявала. Гілевіч.

3. Які мае адносіны да зямлі ​1 (у 3 знач.). Бярэзнік беластволы пад зарой Звініць, умыты чыстаю расой, Пакуль карэнні п’юць зямныя сокі. Бялевіч.

4. Які мае адносіны да зямлі ​1 (у 2 знач.); проціл. паветраны, водны. — Усё ж на зямлі спакайней, утульней, чымся там, у завоблачных вышынях. Што ні кажы, а я аддаю перавагу звычайнаму зямному транспарту. Лынькоў.

•••

Зямны магнетызм гл. магнетызм.

Зямны паклон гл. паклон.

Рай зямны гл. рай.

зяні́ца, ‑ы, ж.

Уст. Зрэнка, вока. Напружваюць зрок думы, і ў зяніцах Яснее тое, што прытойваў змрок. Лойка.

зянко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Рэжучы інструмент для апрацоўкі ўваходнай часткі адтуліны ў металічных, пластмасавых і пад. дэталях.