зы́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Ацякаць, набракаць. Рукі зызнуць на золкім дажджы.
зык, ‑у, м.
Рэзкі, звонкі гук, голас. З выгану даносіўся рэзвы зык пастуховай трубы. Гартны. З балот даносіліся хвалі незвычайна мяккіх зыкаў крахтання жаб. Колас.
зы́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зыкаць — зыкнуць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зыканне пчол.
зы́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.
Разм. Зеленаватая летняя муха з балючым укусам. Зыкаўка напала на каня.
зы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Моцна, голасна, рэзка крыкнуць. — На печ! — зыкнуў на .. [дзяцей] бацька, падышоўшы дастала. Кулакоўскі.
2. Утварыць рэзкі, свісцячы гук. Зыкнуў, бразнуў сталлю-чыгуном цягнік, уздрыгануў ад натугі. Галавач.
зымправізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе.
Зак. да імправізаваць.
зына́чванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зыначваць — зыначыць.
зына́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зыначыцца.
зына́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зыначыць.