Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прадпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што ці з інф.

1. Аддаць распараджэнне аб чым‑н.; загадаць што‑н.

2. Зрабіць абавязковым у адпаведнасці з чым‑н. (з правіламі, звычаямі і пад.); паставіць у абавязак.

прадпі́свацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прадпісваць.

прадпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадпісаць.

прадпрые́мец, ‑мца, м.

1. Арганізатар або ўласнік гандлёвага ці прамысловага прадпрыемства. Нейкі прадпрыемец, яшчэ год за дваццаць да вайны, адкрыў у гарадку мануфактурную фабрыку. Чорны.

2. Арганізатар выгаднай справы.

прадпрые́млівасць, ‑і, ж.

Тое, што і прадпрымальнасць.

прадпрые́млівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прадпрымальны.

прадпрые́мніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прадпрыемца. // Уласцівы прадпрыемцу.

прадпрые́мніцтва, ‑а, н.

Дзейнасць прадпрыемца. // Здольнасць уладжваць выгадныя справы, афёры.

прадпрые́мства, ‑а, н.

Вытворчая ці гандлёвая ўстанова. Нават калі Зімчук з дому ехаў у аб’езд па цагельных заводах ці па другіх прадпрыемствах горада, ён падвозіў Валю на работу. Карпаў.

прадпрыма́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прадпрымальнага.