Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прадо́ўжаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прадоўжыць.

2. у знач. прым. Даўжэйшы, чым звычайны. Група прадоўжанага дня.

прадо́ўжванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадоўжваць — прадоўжыць і прадоўжвацца — прадоўжыцца.

прадо́ўжвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прадоўжыцца.

2. Зал. да прадоўжваць.

прадо́ўжваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прадоўжыць.

прадо́ўжыцца, ‑жыцца; зак.

Падоўжыцца, павялічыцца; працягнуцца. [Івану Макаравічу] лягчэй, чым многім іншым: яго жыццё прадоўжыцца ў сынах, ва ўнуках, у дубах, у лесе, што пасаджаны яго рукамі. Шамякін.

прадо́ўжыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Працягнуць якое‑н. дзеянне; вярнуцца (пасля перапынку) да пачатага. Прадоўжыць следства. Прадоўжыць сход.

2. Зрабіць больш працяглым у часе; павялічыць. Жыццё прадоўжыў нашым дзецям Ён [Гастэла], ахвяруючы сабой. Панчанка. — Ты, Андрэй, — адзіны, хто прадоўжыць наш род Агнёвых. Асіпенка.

прадпарла́мент, ‑а, М ‑нце, м.

Гіст. Часовы савет рэспублікі — дарадчы орган пры Часовым урадзе ў Расіі, вылучаны ў верасні 1917 г. з так званай Дэмакратычнай нарады.

прадпасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і перадумова. Другая [катэгорыя] — людзі, якія ў сілу нейкіх псіхалагічных прадпасылак ніколі не супакойваюцца. Адамовіч.

прадпіса́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадпісаць.

2. Уст. Пісьмовае распараджэнне, загад. Тым, хто атрымаў прадпісанне на мабілізацыю, ужо не ў галаве была работа. Сабаленка.

3. Указанне, настаўленне. Прадпісанне ўрача.

прадпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадпісаць.