знато́к, ‑така, м.
Тое, што і знавец. Знаток вайсковай справы. □ Пан Крулеўскі лічыў сябе знатаком сялянскай псіхалогіі. Колас.
знату́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм. Надарвацца, падарвацца. — Той жа завідушчы, Ахрэм, у дровы ездзіў. Дык такі воз наваліў .., а конь гарачы, то знатужыўся. Вока стала кр[оўю] налівацца. Ермаловіч.
знату́жыць, ‑тужу, ‑тужыш, ‑тужыць; зак., каго-што.
Разм. Надарваць, падарваць. Знатужыць каня.
знаха́р, ‑а, м.
Лекар-самавучка, які карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.; шаптун. — Дзякаваць божаньку, як толькі знахар даў мне лякарства, дык як рукой зняло — другім чалавекам Сымон зрабіўся. Бядуля. І тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства Пад цёмнай саламянаю страхою, З шаптухамі, панамі, знахарамі. Грахоўскі.
знаха́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Жан. да знахар.
знаха́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да знахара, знахарства.
знаха́рства, ‑а, н.
Занятак знахара, знахароў. У старой гнеўна бліснулі вочы: — Што вам трэба ад мяне? Я не займаюся знахарствам, няхай не брэшуць. Шамякін.
знаха́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Займацца знахарствам. — Знахары, калі ўмееш! — згадзіўся Багдан. — Але ж ты ў нас доктар, а не знахар. Кулакоўскі.
знахо́джанне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. знаходзіць (у 1, 2 знач.).
2. Стан паводле знач. дзеясл. знаходзіцца (у 3 знач.). Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак. Колас.