Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

загазава́насць, ‑і, ж.

Насычанасць шкодным газам. Загазаванасць паветра.

загазава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад загазаваць.

загазава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Насыціць шкодным газам.

загаі́цца, ‑гоіцца; зак.

Зацягнуцца, зарубцавацца (пра рану); зажыць. У суседа гэтага рука правая адарвана, і хоць загаілася рана, але баіцца холаду. Галавач. Сядзіць Ілька са шрамам на ілбу, што нядаўна загаіўся, і слухае. Каваль.

загаі́ць, ‑гаю, ‑гоіш, ‑гоіць; зак., што.

Залячыць, зажывіць (якое‑н. пашкоджанне на целе). Загаіць рану.

загайда́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і заго́йдацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Гайдаючыся, стаміцца, абяссілець. Загайдацца на арэлях.

загайда́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і заго́йдацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць гайдацца, гойдацца.

загайда́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., звычайна безас. каго-што.

Гайданнем выклікаць недамаганне, моташнасць. Загайдала ў аўтобусе. Мяне загайдала ў самалёце.

загайда́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йдаць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць гайдаць, гойдаць.

загайса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і заго́йсаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць гайсаць, гойсаць.

загаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак.

Пачаць галасіць.

загалёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць галёкаць.