Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаво́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.

самаво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дзейнічае па сваёй волі, як сам жадае, не лічачыся ні з кім. Самавольныя распараджэнні.

2. Які робіцца без дазволу, самаўпраўна. За самавольна, паход на чыгунку Рыме давялося выслухаць нямала дакорлівых слоў ад камандзіра. «Маладосць».

самаво́льства, ‑а, н.

1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу. Кулакоўскі.

2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына. Мележ.

самаво́льшчык, ‑а, м.

Разм. Самавольна. Самавольшчыкі псуюць і пішчаць лес, сякуць яго абы-як, без разбору. Раз у год, перад святам, асабліва пакутуе ельнік. Лось.

самаву́к, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і самавучка. І быў [Перапечка] акцёрам, сапраўдным народным акцёрам-комікам, хоць і самавукам. Ракітны.

2. у знач. прысл. самаву́кам. Самастойна, без сістэматычнага навучання, без кіраўніка. Авалодаць граматай самавукам.

самаву́чка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑чцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Той (тая), хто навучыўся чаму‑н. самастойна, без сістэматычнага павучання, без кіраўніка. Бяляўскі быў здольны музыка і таленавіты кампазітар-самавучка, які як сведчыць аўтар кнігі, па-свойму выконваў славутыя паланезы. С. Александровіч. Дзядзька Нічыпар тым часам яшчэ з большым азартам паказваў свае здольнасці мясцовага самавучкі. Кулакоўскі.

самавучы́цель, ‑я, м.

Дапаможнік для самастойнага вывучэння чаго‑н. Самавучыцель польскай мовы. Самавучыцель шахматнай гульні.

самавыгна́нне, ‑я, н.

Разм. Асуджэнне самога сябе на выгнанне, на вечнае блуканне. Ніякай акрэсленай мэты ў Пракопа не было, калі ён наважыўся на гэтае самавыгнанне. Колас.

самавыгружа́льнік, ‑а, м.

Механізм, які сам выгружае што‑н. Грузавік з самавыгружальнікам.

самавызвале́нне, ‑я, н.

Вызваленне самога сябе ад таго, што сціскае, звязвае; вызваленне ўласнымі сіламі.