самавольнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Чыніць, тварыць самавольства, паступаць самавольна. — Я гэтага пакуль што не збіраюся рабіць, але калі ты [Кастрыца]хочаш чэсна працаваць, дык трэба, перш за ўсё, дакладна выконваць заданні, а не самавольнічаць, — сурова папярэдзіў Леванок. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)