Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цеплаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў дзеянне рухавіком унутранага згарання. На змену паравозам ідуць электравозы і цеплавозы. «Беларусь». Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра. Радкевіч.

цеплавозабудава́нне, ‑я, н.

Галіна транспартнага машынабудавання, звязаная з вырабам цеплавозаў.

цеплавозабудаўні́к, ‑а, м.

Работнік галіны машынабудавання, якая выпускае цеплавозы.

цеплавозабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплавозабудавання. Цеплавозабудаўнічы завод.

цеплаво́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цеплавоза, прызначаны для яго. Цеплавозная цяга.

цеплавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да цяпла (у 1 знач.), цеплаты (у 1 знач.). Цеплавая энергія. Цеплавое выпрамяненне. // Заснаваны на дзеянні цяпла, які дзейнічае з дапамогай цяпла. Цеплавы рухавік. Цеплавая электрастанцыя. Цеплавая сушылка.

•••

Цеплавы ўдар гл. удар.

цеплавыдзяля́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: цеплавыдзяляльны элемент гл. элемент.

цеплаёмістасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць цеплаты, якая паглынаецца целам пры награванні на 1°C або якая аддаецца целам пры астуджванні на 1°C.

цеплаёмісты, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае вялікую цеплаёмістасць.

2. Які патрабуе вялікіх затрат цяпла, паліва. Цеплаёмістыя прадпрыемствы.

цеплазабеспячэ́нне, ‑я, н.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў і прамысловых прадпрыемстваў гарачай вадой і парай для ацяплення, бытавых і тэхнічных патрэб.