Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

музыказна́ўчы ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да музыказнаўства. Музыказнаўчыя даследаванні. Музыказнаўчая літаратура.

музыка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць музыкальнага. Музыкальнасць спевака. Музыкальнасць мовы.

музыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку. Музыкальныя здольнасці. Музыкальная натура.

2. Прыемны для слыху; меладычны. Музыкальны голас. □ Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. Навуменка.

музыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто іграе на якім‑н. музычным інструменце.

музыка́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да музыканта, складаецца з музыкантаў. Музыканцкі ўзвод.

музы́каў, ‑ава.

Які належыць музыку, адносіцца да музыкі. Вярнуліся дзеці ў сяло Да музыкавай хаты, Ды хаты тае не было. Куляшоў.

музы́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць музычнага.

музы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да музыкі (у 1 знач.). Музычны твор. Музычны інструмент. Музычная школа. Тэатр музычнай камедыі. Музычны магазін. □ Песні свабоднага народа загучэлі і на прыемныя іспытах у першы Беларускі музычны тэхнікум. «Беларусь». // Уласцівы музыцы. Музычны стыль. // Створаны сродкамі музыкі. Музычны вобраз.

му́ка, ‑і, ДМ му́цы, ж.

1. Фізічная або маральная пакута. Душэўныя мукі. Мукі няпэўнасці. Мукі тугі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. Не жыццё было, а мука, Мы старэлі ў дваццаць год. Грахоўскі.

2. Фізічны здзек, катаванне. Маці ў лагеры смерці разам з намі была, Мук усіх перанесці Там яна не змагла... Смагаровіч. Чым здраднікам быць — лепш у муках памерці. Панчанка.

мука́, і́, ДМ муцэ́, ж.

Прадукт размолу збожжа. Жытняя мука. Пытляваная мука. Кукурузная мука. // Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія‑н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы. Фасфарытная мука. Рыбная мука.

мукаво́з, ‑а, м.

Аўтамабіль з кузавам-цыстэрнай для перавозкі мукі.