ашу́кванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.
ашу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ашукацца.
2. Зал. да ашукваць.
ашу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ашукаць.
ашча́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ашчаджаць і ашчаджацца.
ашча́дак, ‑дку, м.
Разм. Грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці як прадмет або вынік ашчады. Ніякага ранейшага ашчадку ў Бычыхі не было, а спраўляе яна сякія-такія строі дачцэ і сыну за іншыя грошы. Кулакоўскі.
ашчаджа́цца, ‑аецца; незак.
1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць. Напэўна, ні адна беражлівая гаспадыня не ашчаджаецца так, як ашчаджаліся нашы лесарубы. Пальчэўскі.
2. Зал. да ашчаджаць.
ашчаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць; захоўваць. Усё ж выдаткі на будаўніцтва былі выдаткамі: як ні ашчаджаў Бабейка, як ні выкручваўся, эканомячы, дзе можна, а грошы цяклі, нібы праз пальцы. Хадкевіч.
2. перан. Берагчы, ахоўваць. [Маці] павінна была пільнаваць, ашчаджаць [Міколку] сон. Сабаленка.
ашчадка́са, ‑ы, ж.
Ашчадная каса. Захоўваць грошы ў ашчадкасе.
ашчадкні́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Ашчадная кніжка. Пакласці грошы на ашчадкніжку.