Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агаро́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Займацца агародніцтвам.

агаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агароду. Агародная зямля. Агародная брыгада. // Які расце на агародзе. Агародныя расліны.

агаро́дчык, ‑а, м.

Агароджаны кавалачак зямлі (звычайна пад вокнамі), дзе садзяць кветкі, сеюць расаду; кветнік. Акно выходзіла на вуліцу, у цесны агародчык для кветак і расады. Чорны.

агаро́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад агарошыць.

агаро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агарошыць.

агаро́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Уразіць, здзівіць чым‑н. нечаканым; ашаламіць (у 3 знач.). Агарошыць пытаннем. □ Размова з Рокашам так агарошыла Кушэля, што ён забыўся, чаго сюды прыходзіў. Гурскі.

агарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агарнуць.

ага́т, ‑у, М агаце, м.

Цвёрды мінерал, які складаецца з слаёў рознай афарбоўкі; выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў і дробных вырабаў.

[Грэч. achates.]

ага́тавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з агату. Агатавы кубак. // Які мае ўласцівасці, выгляд або колер агату. Агатавыя вочы.

агаткі, ‑так; адз. агатка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лекавая і дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з белымі або ружовымі кветкамі.