земнаво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы. Лягушка — земнаводная жывёліна.
2. у знач. наз. земнаво́дныя, ‑ых. Клас пазваночных жывёл, якія жывуць у вадзе і на сушы; амфібіі.
зе́мскі, ‑ая, ‑ае.
Гіст.
1. Агульнадзяржаўны. Земскі сабор.
2. Які меў адносіны да земства. Земскі сход. // Які належаў земству. Земская школа. Земская бальніца. // Які знаходзіўся на службе ў земстве. Земскі ўрач.
3. у знач. наз. зе́мскі, ‑ага, м. Тое, што і земскі начальнік. Як бач зляцелася ўсё вараннё — прыстаў, земскі, суддзя... Якімовіч.
•••
Земскі начальнік гл. начальнік.
земснара́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Плывучы землясосны і землечарпальны снарад для гідратэхнічных работ.
зе́мства, ‑а, н.
Вельмі абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расіі.
зе́мшчына, ‑ы, ж.
Частка Рускай дзяржавы, выдзеленая Іванам IV пасля ўвядзення апрычніны ў тэрыторыю, якая мела асобнае кіраванне.
зензу́бель, ‑я, м.
Спец. Сталярная прылада ў форме гэбля, якой робяць пазы і фальцы ў дошках.
[Ад ням. Simshobel.]
зені́т, ‑у, М ‑ніце, м.
1. Найвышэйшы пункт неба над галавой наглядальніка. Сонца стаяла ў зеніце, і яго праменн[е] падал[а] проста на .. галовы. Шамякін.
2. перан. Вышэйшая ступень, вяршыня развіцця чаго‑н. Зеніт славы.
[Фр. zénith з араб.]
зені́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Разм. Зенітная гармата. Аўтаматычная зенітка. □ У той час, калі самалёты рабілі сваю брудную справу, па іх пачалі страляць зеніткі. Васілёнак.
зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.
зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.