прагумава́цца, ‑муецца; зак.
Насыціцца, пакрыцца гумавай сумессю.
прагумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.
Насыціць, пакрыць гумавай сумессю. Прагумаваць тканіну.
прагумо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прагумоўваць — прагумаваць.
прагумо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прагумавацца.
2. Зал. да прагумоўваць.
прагумо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прагумаваць.
прагусці́, ‑гуду, ‑гудзеш, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце, ‑гудуць; пр. прагуў, ‑гула, ‑гуло; заг. прагудзі; зак.
1. Утварыць працяжны, нізкі гук, гул. Ды каманда: «Станавіся!» — Прагула, як гром. Астрэйка. / Пра гудкі паравоза, машыны і пад. Недзе недалёка прарэзліва прагуў паравоз. Кавалёў.
2. Праляцець, прайсці з гудзеннем. Недзе ў баку прагулі самалёты — іх не відаць было за хмаркамі, што ўсплывалі на паўдні, але гул аддаляўся ў напрамку фронту. Хадкевіч.
3. Гусці некаторы час.
прагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Правесці некаторы час у гутарцы з кім‑н. Уперамежку з доўгімі маўчанкамі, .. [Рыгор і Галя] прагутарылі да самай раніцы. Гартны. [Партызаны] паселі за стол і ўчацвярых прагутарылі з паўгадзіны. М. Ткачоў.
прагуча́ць, ‑чыць; зак.
1. Утварыць гук, гукі. Два стрэлы прагучалі амаль адначасова. Марціновіч. // Раздацца, пачуцца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.
2. перан. Праявіцца, выявіцца (пра пачуццё, настрой). Марку здалося, што ў голасе Блінкова прагучалі ноткі дабрадушнасці. Васілеўская. Гукан не спытаў, а як бы канстатаваў факт, з іроніяй у голасе, у якой бадай-што прагучала пагроза. Шамякін. // Выклікаць уражанне, успрыняцца. Хоць і злажыў, а верш не прагучаў. Лужанін.
3. перан. Стаць шырока вядомым. [Віктар:] — Відаць, прагучыць твая гісторыя. Непрыемна будзе заводу... Савіцкі.
4. Гучаць некаторы час.
прагу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Гушкаць некаторы час.
прад, прыназ. з Т звычайна ў мове паэзіі.
Тое, што і перад. Хлапцы памыліся рупліва, І ўсе з дарэктарам пачціва Пасталі ў рад прад абразамі. Колас. Мінуліся ліхія зімы, Другія зоры прад вачыма, І па-другому б’ецца сэрца. Купала.