згу́бны, ‑ая, ‑ае.
Які вядзе да згубы, пагражае згубаю; пагібельны. Згубны ўплыў. Згубныя вынікі.
згука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Крыкам, сігналам сабраць у адно месца ўсіх або многіх. // Заклікаць да чаго‑н. Слова, што мужнасць кавала, Слова, што ў бой падымала, Сёння згукае да працы, Працы на шчасце народа. Кірэенка.
згу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да згукаць.
згу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да згуляцца.
згуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумеснай гульні. Футбольная каманда добра згулялася.
згуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Правесці якую‑н. гульню, пагуляць у што‑н. Згуляць у хованкі. Згуляць у гарадкі. Згуляць у валейбол. Згуляць у лато. / што. Аб правядзенні партыі ў якой‑н. гульні або часткі гульні. Згуляць партыю ў шахматы.
2. што. Наладзіць, справіць што‑н. Згуляць вяселле. □ Каласы адспявалі, Іх пажалі, сабралі, Бараду завязалі Ды дажынкі згулялі. Броўка. // Разм. Пратанцаваць, станцаваць (танец). — А ўчора на танцах.. адна нішто сабе была, — сказаў Картыжоў. — Згуляў я з ёю пару танцаў. Чыгрынаў.
3. (звычайна з адмоўем). Разм. Страціць які‑н. час дарэмна; прагуляць. Каваль быў працавіты чалавек, ён не мог згуляць ані хвіліны. Чорны. Усю зіму на конях, на трактары, якому Заранка не давала згуляць ні хвіліны, вазілі на поле гной, тралявалі з балота торф. Сабаленка. // Застацца незасеяным (пра поле, ніву). — Не бойся: людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць, Не запустуе, не згуляе! Колас.
згуртава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан згуртаванага. — Таварышы, — казаў .. [Букрэй], — цяпер вы самі бачыце, што ваша сіла — згуртаванасць, строгі парадак, дысцыпліна. Колас. Лемяшэвіч паціснуў плячамі: яго і радавала такая згуртаванасць калектыву, і бянтэжылі словы пахвалы яму. Шамякін.
згуртава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. згуртаваць (у 2 знач.); дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. згуртавацца. Рыбакоў доўга расказваў пра марксізм, пра тое, як згуртоўваецца рабочы клас у Расіі і хто перашкаджае гэтаму згуртаванню. Асіпенка.
2. Злучэнне, аб’яднанне. Лясы жывілі і множылі партызанскія групы і цэлыя згуртаванні іх. Колас.
згуртава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад згуртаваць.
2. перан.; у знач. прым. Прасякнуты аднадушшам; дружны. Згуртаваны калектыў.
згуртава́цца, ‑туецца; зак.
1. Упрытык наблізіцца адзін да аднаго, сабрацца ў гурт. Каля палкоўніка пана Дэмбіцкага згуртавалася цэлая грамада гасцей. Колас.
2. перан. Аб’яднацца; дасягнуць аднадушша ў поглядах, у дзеяннях. Загартаваныя ў колішняй падпольнай барацьбе нашы людзі згуртаваліся яшчэ больш. Карпюк.