Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заву́сеніца, ‑ы, ж.

Спец. Востры выступ, шурпатасць на паверхні. Дэталь з завусеніцамі.

заву́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць вухкаць.

за́вуч, ‑а, м.

Загадчык навучальнай часткі ў школе, вучылішчы.

заву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад завучыць.

2. у знач. прым. Засвоены частым паўтарэннем; прывычны. Мужчына.. дасканалым, завучаным жэстам паднёс руку да вуснаў. Асіпенка. // Штучны, няшчыры. — Добрай раніцы, Варфаламей, — з завучанай абыякавай ветлівасцю сказаў чалавек. Караткевіч.

3. у знач. наз. заву́чанае, ‑ага, н. Тое, што засвоена, вывучана. Завучанае ў дзяцінстве не забываецца і ў старасці. З нар.

заву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завучваць — завучыць.

заву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завучыцца.

2. Зал. да завучваць.

заву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завучыць.

за́вучы,

Дзеепрысл. незак. ад зваць.

завучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

Разм. Старанна вучачы што‑н., забыцца на ўсё іншае, правесці за заняткамі лішні час. // Стаміцца ад працяглай вучобы.

завучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.

Вучачы, запомніць, засвоіць; вывучыць. Завучыць верш на памяць. Завучыць формулу.