Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэм’е́р, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і прэм’ер-міністр.

2. Акцёр, які выконвае першыя, галоўныя ролі. Апрача абвешчаных артыстаў, у сённяшнім канцэрце бярэ ўдзел выдатны артыст, прэм’ер імператарскіх тэатраў Павел Юткевіч. Мікуліч.

[Ад фр. premier — першы.]

прэм’е́ра, ‑ы, ж.

Першая пастаноўка новага спектакля. Прэм’ера «Паўлінкі» адбылася ў Вільні 27 студзеня 1913 года. Ярош.

[Фр. première.]

прэм’е́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэм’еры, з’яўляецца прэм’ерай. Прэм’ерны спектакль.

прэм’е́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэм’ера.

прэм’е́р-міні́стр, ‑а, м.

У некаторых дзяржавах — старшыня ўрада, старшыня савета міністраў або кабінета міністраў.

прэмірава́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прэміяльны. Прэміравальны фонд. Прэміравальныя грошы.

прэмірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прэміраваць.

прэмірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прэміраваць.

прэмірава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да прэміраваць.

прэмірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.

Узнагародзіць (узнагароджваць) прэміяй. — Прыёмнік трэба. Такога бацьку, — .. [Аржанец] усміхнуўся, гледзячы на старога, — трэба прэміраваць самым найлепшым. Брыль. Праўленне калгаса, праводзячы Захарку на пенсію, прэміравала свайго ветэрана стрэльбай. Сіняўскі. // Адзначыць прэміяй адмысловыя якасці каго‑, чаго‑н. Прэміраваць пародзістую сабаку. Прэміраваць песню.