Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэзі́дыум, ‑а, м.

1. Выбарны орган, які кіруе сходам або нарадай. Выбраць прэзідыум. □ Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік. // зб. Людзі, якія ўваходзяць у склад такога органа. Камсамолец узняў галаву, паглядзеў на наступнага «прасіцеля» і, пазнаўшы ў ім Бабрука, разгублена паглядзеў на прэзідыум сходу. Брыль.

2. Орган дзяржаўнай улады ў СССР, саюзных рэспубліках і некаторых сацыялістычных краінах. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.

3. Кіруючы орган некаторых арганізацыя і ўстаноў. Прэзідыум ЦК КПБ. Прэзідыум Акадэміі навук БССР.

[Ад лац. praesidere — сядзець наперадзе, старшынстваваць.]

прэзідэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. У некаторых краінах — выбраны на пэўны тэрмін кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт ЗША. Прэзідэнт Францыі.

2. Старшыня, абраны для кіравання арганізацыяй, установай. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР. □ Міністр фінансаў Роберт Андэрсан да прызначэння на гэтую пасаду быў прэзідэнтам буйнейшай нікелевай амерыкана-канадскай карпарацыі. Лушчыцкі.

[Ад лац. praesidens, praesidentis — які сядзіць наперадзе, які старшынствуе.]

прэзідэнту́ра, ‑ы, ж.

Тое, што і прэзідэнцтва.

прэзідэ́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэзідэнта, належыць яму, уласцівы яму. Прэзідэнцкія выбары. Прэзідэнцкая пасада.

прэзідэ́нцтва, ‑а, н.

Пост, пасада прэзідэнта; дзейнасць прэзідэнта. Атрымаць прэзідэнцтва. Працяглае прэзідэнцтва.

прэзідэ́нцтваваць, ‑твую, ‑твуеш, ‑твуе; незак.

Займаць пасаду прэзідэнта, выконваць абавязкі прэзідэнта.

прэзу́мпцыя, ‑і, ж.

1. Кніжн. Меркаванне, здагадка.

2. У юрыдычнай практыцы — меркаванне, якое лічыцца правільным, верагодным, пакуль не даказана адваротнае.

[Ад лац. praesumptio — меркаванне.]

прэйскура́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Даведнік цэн па відах і гатунках тавараў. На стале ў Шаманскага і Верамейчыка паявіліся прэйскуранты, альбомы, каталогі новых машын. Дуброўскі.

[Ням. Preiskurant.]

прэйскура́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прэйскуранта, прадугледжаны прэйскурантам. Прэйскурантныя цэны. Прэйскурантны нумар.

прэ́ласць, ‑і, ж.

Якасць прэлага. Лес хмельна пахне прэласцю і жывіцай. Брыль.