прэзе́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разм. уст. Падарунак, гасцінец. Студэнт атрымаў за яе [Соніны] капрызы ў прэзент залаты партсігар. Бядуля. [Нуланс:] (цалуе руку). Як можна, графіня! (Аддае каробку). З днём нараджэння... Прабачце за сціплы прэзент... Губарэвіч.
[Фр. présent.]
прэзента́бельнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прэзентабельнага.
прэзента́бельны, ‑ая, ‑ае.
Відны, паважны, самавіты. Прэзентабельны выгляд.
[Фр. présentable.]
прэзентава́нне, ‑я, н.
Разм. уст. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прэзентаваць.
прэзентава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да прэзентаваць.
прэзентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каго-што каму.
Разм. уст. Паднесці (падносіць) у якасці падарунка; падараваць. — Ты не выскаляйся, а падумай добра. Чаму гэта.. [Аляксей Сцяпанавіч] прэзентаваў карасі нам, а не каму іншаму. Паслядовіч.
прэзента́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Той, хто прад’яўляе грашовы дакумент (вэксаль і інш.).
прэзента́цыя, ‑і, ж.
Падача, прадстаўленне для аплаты грашовага дакумента. Прэзентацыя вэксаля.
[Лац. praesentatio.]
прэзерваты́ў, ‑тыва, м.
1. Уст. Засцерагальны сродак ад чаго‑н.
2. Прыстасаванне, якое прымяняецца для засцеражэння ад цяжарнасці і венерычных хвароб.
[Ад лац. praeservare — папярэджваць, засцерагаць.]
прэзерва́цыя, ‑і, ж.
Спец. Засцеражэнне ад чаго‑н.
[Ад лац. praesevare — папярэджваць, засцерагаць.]