Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

імпрэсіяні́зм, ‑у, м.

Плынь у буржуазным мастацтве другой палавіны 19 — пачатку 20 стст., якая імкнулася да перадачы суб’ектыўных адчуванняў мастака, мімалётных уражанняў і настрояў, узятых без сувязі з рэчаіснасцю, з грамадскім жыццём.

[Фр. impressionisme.]

імпрэсіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паслядоўнік імпрэсіянізму. Імпрэсіяністы адмаўляліся ад праўдзівага рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, выступалі з праграмай безыдэйнага, антынароднага «мастацтва для мастацтва». А. Макарэвіч.

імпрэсіяні́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да імпрэсіяніст.

імпрэсіяністы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, характэрны яму. Імпрэсіяністычная манера пісьма. Імпрэсіяністычная музыка.

2. Заснаваны толькі на асабістым ўражанні.

імпрэсіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, да імпрэсіяніста. Імпрэсіянісцкая манера пісьма. Імпрэсіянісцкія тэндэнцыі ў літаратуры.

2. Тое, што і імпрэсіяністычны (у 2 знач.).

і́мпульс, ‑у, м.

1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына. Ахтан асцярожна заўважыў: — У навуковай рабоце часамі важна бывае даць імпульс, калі хочаце, падаць прыклад... Алешка.

2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.

•••

Нервовы імпульс — хваля ўзбуджэнняў, якая распаўсюджваецца па нервовай сістэме.

Электрычны імпульс — імгненны адзінкавы скачок току або напружання ў электрычным ланцугу.

[Лац. impulsus — удар, штуршок.]

імпульса́тар, ‑а, м.

Генератар імпульсаў пастаяннага току, які служыць для стымуляцыі скарачэнняў сардэчнай або шкілетных мышц.

імпульсі́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць імпульсіўнага.

імпульсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да імпульсу (у 1 знач.). Імпульсіўныя дзеянні дзяцей.

2. Схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (у 1 знач.). Імпульсіўны чалавек.

і́мпульсны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрычных імпульсаў, звязаны з імі. Імпульсная радыёсувязь. Імпульсны генератар.