Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цукраміцэ́ты, ‑аў.

Сямейства мікраскапічных аднаклетачных грыбоў класа сумчатых; дрожджы.

[Ад цукар і грэч. mykēs — грыб.]

цукрано́с, ‑у, м.

Расліна, багатая цукрам.

цукрано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цукраносу, з’яўляецца цукраносам. Цукраносныя расліны.

цукрафі́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае ў лісцях толькі цукар (без крухмалу). Цукрафільны цюльпан.

цукровабура́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цукровых буракоў, звязаны з вырошчваннем цукровых буракоў. Цукровабурачнае поле. Цукровабурачная гаспадарка. // Прыгатаваны з цукровых буракоў. Цукровабурачная патака.

2. Які паразітуе на цукровых бураках. Цукровабурачны даўганосы.

цукро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цукру, з’яўляецца цукрам. Цукровая пудра. // Прыгатаваны з цукру або з цукрам. Цукровы сіроп. Цукровае пячэнне. // Які мае адносіны да вытворчасці цукру. Цукровая прамысловасць. Цукровы завод.

2. Які змяшчае ў сабе цукар; які выкарыстоўваецца для атрымання цукру. Цукровы гарох. Цукровая кукуруза.

3. перан. Які прыносіць асалоду, вельмі прыемны; залішне далікатны, саладжавы. — Эт, — кажа Лявоніха цукровым голасам, — жыву-гадуюся. Бядуля.

•••

Цукровая хвароба гл. хвароба.

Цукровы дыябет гл. дыябет.

Цукровы трыснёг гл. трыснёг.

Цукровыя буракі гл. буракі.

цукро́за, ‑ы, ж.

Спец. Адзін з вугляводаў, які змяшчаецца ў цукраносных раслінах (трыснягу, цукровых бураках і пад.).

цукро́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да цукрозы.

цукро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Летні сорт ігрушы, якая дае дробныя прадаўгаватыя сакаўныя плады. Там, блізка каля плота бабкі Настусі, стаіць уцалелая ад пажару цукроўка. Місько.

2. Плод гэтага дрэва. Цукроўкі былі ўжо амаль спелыя. Чарнышэвіч.

цукры́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цукрыстага; наяўнасць цукру ў чым‑н. Цукрыстасць раслін.