Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

снегапрыбіра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ачысткі дарог, вуліц ад снегу. Снегапрыбіральная машына.

снегапрыбіра́нне, ‑я, н.

Тое, што і снегаўборка.

снегарастава́нне, ‑я, н.

Раставанне снегу. Вясенняе снегараставанне.

снегатапле́нне, ‑я, н.

Штучнае ператварэнне снегу ў ваду.

снегато́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Спецыяльнае прыстасаванне для растоплівання снегу.

снегаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ўборкі снегу. Снегаўборачныя машыны.

снегаўбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Уборка снегу з чыгуначнага палатна, вуліц, тратуараў і пад.

снегаўбо́ршчык, ‑а, м.

Чыгуначная машына для ачысткі станцыйных пуцей ад снегу.

снегахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Аўтамабіль, прызначаны для руху па снезе.

снегачы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Тое, што і снегаачышчальнік.