Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыбіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыбіваць — прыбіць (у 1 знач.).

прыбіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыбіцца.

2. Зал. да прыбіваць.

прыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбіць.

прыбінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Забінтоўваючы, прымацаваць да якой‑н. часткі цела. Прыбінтаваць руку да тулава.

прыбіра́льня, ‑і, ж.

1. Пакой, у якім адзяваюцца, прыводзяць у парадак свой знешні выгляд. // Памяшканне ў тэатры, дзе акцёры грыміруюцца і адзяваюцца перад прадстаўленнем. Акцёрскія прыбіральні.

2. Памяшканне для адпраўлення натуральных патрэб, мыцця і пад. — Абмінуў хлеў, бачу — прыбіральня, а ля яе — ход на двор. М. Ткачоў. Умываліся над парашаю, бо ўмывальнікі знаходзіліся ў прыбіральні і трэба было чакаць, пакуль адамкнуць камеру. Колас.

прыбіра́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты, парадку дзе‑н. У трох пакоіках сельсавета не было нікога. Толькі на ганку з двара сядзеў стары аднаногі Мікодым, нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета. Лынькоў.

прыбіра́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да прыбіральшчык.

прыбіра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбіраць — прыбраць.

прыбіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыбрацца.

2. Зал. да прыбіраць.

прыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыбраць.