вя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да вякаць (у 1 знач.).
вя́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць вялага. Вяласць мускулатуры. Вяласць рухаў.
вя́ленне, ‑я, н.
Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. вяліць.
вяле́нне, ‑я, н.
Разм. Загад, распараджэнне. Праз Тэклю Марта перадала Зосі вяленне ехаць зябліць папар. Гартны.
вя́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вяліць.
2. у знач. прым. Прыгатаваны вяленнем. Вяленае мяса. Вялены тытунёвы ліст.
вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
вялі́зазны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Велізарны. На вуліцы цесляры чэшуць тоўстыя жэрдкі і збіваюць вялізазныя «А». Місько.
вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і велізарны. Вакол яго [лектара] вясёла Красуюцца з цаглін — Вялізарная школа, Прасторны магазін. Броўка. У кутку грамоздна асеў вялізарны нязграбны ложак з грудам падушак. Зарэцкі.
вялі́зны, ‑ая, ‑ае.
Вельмі значны па велічыні; надта вялікі. Пасярэдзіне вострава расце некалькі вялізных старых ялін. В. Вольскі. Неба ўгары кружылася; зямля, нібы вялізная касавокая талерка, усё хінулася кудысь і вагалася, гатовая вось-вось абрынуцца ў невядомую прорву. Быкаў.
вяліка... (а таксама веліка...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «вялікі» (у 1, 3 знач.), напрыклад: вялікагаловы, вялікадзяржаўны.