Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аштрафава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., каго.

Накласці штраф на каго‑н. [Аб’ездчык] лаяўся і крычаў, што аштрафуе нас [сям’ю Шуканоў], бо нам выпісана два кубаметры, а нарыхтавалі мы ўдвая больш.. Савіцкі.

ашу́г, ‑а, м.

Народны пясняр у каўказскіх народаў.

ашу́ка, ‑і, ж.

Абл. Падман, хлусня, ашуканства. Як паглядзеў, Жахнуўся ён: — Што гэта за ашука? Броўка.

ашука́нец, ‑нца, м.

Той, хто ашукаў або ашуквае; махляр. Дзед спалохаўся і не адразу паверыў, хоць хлопцы і не падобныя былі па ашуканцаў. Васілевіч.

ашука́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да ашуканец.

ашука́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ашуканца, ашуканства.

ашука́нства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашукваць — ашукаць.

2. Падман, шальмоўства, махлярства, жульніцтва. Горш за ўсё.. [Васіль Паўловіч] ненавідзіць людзей, схільных да якіх-небудзь махінацый, ашуканства. Кулакоўскі. [Дзяк:] — Я выракаюся рэлігіі, яшчэ раз пацвярджаючы, што яна з’яўляецца ашуканствам і дурманам для народа. Чорны.

ашука́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ашукаць.

ашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Завесці сябе ў зман; памыліцца, пралічыцца ў чым‑н. Ашукацца пры падліках. // Расчаравацца ў кім‑, чым‑н.

ашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

1. Наўмысна ўвесці каго‑н. у зман. [Юля] дзяўчат ашукала, што пойдзе да знаёмых. Васілевіч. // Не выканаць абяцання, парушыць дадзенае слова; абысціся несумленна з кім‑н. Стрэў дзяўчыну паніч. Абяцаў ажаніцца на ёй. Ашукаў. Лужанін.

2. перан. Падманваючы, дамагчыся чаго‑н. Не ашукала смерць салдата, Дык насмяяўся люты кат. Глебка.

3. Спакусіць, зачараваць. [Леснічыха:] Каб дзяўчыну ашукаць, магу і такога зелля даць. Козел.