Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прышпільны́, ‑ая, ‑ое.

Які прышпільваецца. Прышпільны каўнер. Прышпільныя манжэты.

прышпіля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да прышпіліцца.

2. Зал. да прышпіляць.

прышпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прышпіліць.

прышпо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прышпорыць.

прышпо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прышпорваць.

прышпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прышпорыць.

прышпо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго.

Ударыць каня шпорамі пад бакі, прымушаючы бегчы хутчэй. Коннікі прышпорылі коней і праз некалькі секунд апынуліся каля сялян. Пальчэўскі. [Андрушка] .. прышпорыў каня і аж угалоп пусціўся па вуліцы. Лобан.

прышрубава́цца, ‑буецца; зак.

Прымацавацца да чаго‑н. з дапамогаю шрубы або шрубавай нарэзкі.

прышрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Прымацаваць да чаго‑н. пры дапамозе шрубы або шрубавай нарэзкі.

прышрубо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прышрубавацца.

2. Зал. да прышрубоўваць.