прышвартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Паставіць на прычал, прымацаваць швартовамі.
прышварто́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прышвартавацца.
2. Зал. да прышвартоўваць.
прышварто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прышвартаваць.
пры́швы, ‑аў; адз. прышва, ‑ы, ж.
Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі. — Гэта на зіму.. [Юрку] прышвы будуць. Без ботаў жа ён зімаваць не будзе. Чорны. — Што ж, другога выйсця, мусіць, няма, — падумаўшы, цяжка вымавіў бацька. — Халявы ў нас ёсць, зробім прышвы, справім палітон... Гурскі.
прышкандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Кульгаючы, з цяжкасцю прыйсці куды‑н., дайсці да чаго‑н. Разам з Міхасёвым бацькам прышкандыбаў і стары Зосім з кошыкам у руках. Хомчанка. Пакрэктваючы, зноў прышкандыбаў Дзяніс. Даніленка.
прышко́льны, ‑ая, ‑ае.
Які размяшчаецца, знаходзіцца каля школы, пры школе. Прышкольны сад. □ Другая палавіна прышкольнага ўчастка ўяўляла своеасаблівае вопытнае поле: тут быў уведзены дзевяціпольны севазварот. Шамякін.
пры́шласць, ‑і, ж.
Час, які прыйдзе за цяперашнім; падзеі будучага; будучыня. Кропля таго вялікага святла, якое цяпер напаўняе ўсё наша жыццё, свяціла нам з будучыні тады, надавала бадзёрасці і веры ў лепшую светлую прышласць. Купала. Здавалася б, у гэтай хаце, Збуцвелай, згорбленай, старой, Павінен дзед быць на палацях, Мудрэц з сялянскаю душой, Або старая варажбітка, Што прышласць можа расчытаць. Колас.
прышлёпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Разм. Шлёпаючы, прыйсці. Прышлёпаць па гразі.
прышлёпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. каго-што. Шлёпнуўшы, прыціснуць. Прышлёпнуць муху.
2. што. Прыкласці з сілай, пакінуўшы адбітак. Прышлёпнуць пячатку.
прышліфава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прышліфаваць.