Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праграва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграваць — прагрэць і стан паводле знач. дзеясл. прагравацца — прагрэцца.

праграва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагрэцца.

2. Зал. да праграваць.

праграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагрэць.

прагра́ма, ‑ы, ж.

1. План дзейнасці, работ і пад. [Вулай:] — Становішча такое, што цэх ледзь укладваецца ў праграму. Шыцік. // Спец. План дзейнасці, заданне для аўтаматычнай выканання на станку, машыне і пад. Праграма для электроннай вылічальнай машыны.

2. Дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты, намечаныя партыяй, грамадскай арганізацыяй і пад. Праграма КПСС. □ У «Маніфесце» намечана ў агульных рысах праграма дзеянняў пралетарыяту. «Беларусь».

3. План, парадак правядзення чаго‑н. Праграма работы з’езда.

4. Сукупнасць нумароў, твораў, якія выконваюцца на канцэрце, у цырку, перадаюцца па радыё, тэлебачанні і пад. У праграме канцэрта ёсць вельмі цікавы нумар. Самуйлёнак. // Друкаваны ўказальнік нумароў, п’ес, выканаўцаў (у канцэрце, спектаклі, радыёперадачы і пад.). Бегла кідаючы позірк на прозвішчы артыстаў у праграме,.. [Казанцаў] спыніўся на адным. Васілевіч.

5. Кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай установе. Праграма па гісторыі. Праграма па геаграфіі. // Сукупнасць дысцыплін, якія выкладаюцца ў навучальнай установе, на факультэце, курсе. Праграма сярэдняй школы. Праграма матэматычнага факультэта.

6. Тэма, сюжэт музычнага твора.

[Ад грэч. programma — распараджэнне, аб’ява.]

праграмі́раванне, ‑я, н.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праграміраваць.

2. Раздзел прыкладной матэматыкі, які вывучае і распрацоўвае метады і сродкі складання праграм для вылічальных машын.

праграмі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да праграміраваць.

праграмі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Складаць праграму рашэння пэўных задач для вылічальнай машыны. Праграміраваць кіраванне вытворчасцю.

2. Задаваць машыне, устройству і пад. праграму ў выглядзе плана паслядоўных дзеянняў.

3. Складаць план развіцця эканомікі чаго‑н. і сістэмы яе рэгулявання на аснове комплексных праграм (у 1 знач.).

праграмі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст, які займаецца праграміраваннем.

праграмі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да праграміст.

прагра́мнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць, якасць праграмнага. Праграмнасць твора.