Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спаніэ́ль, ‑я, м.

Парода даўгашэрсных каратканогіх паляўнічых сабак з вялікімі вісячымі вушамі. // Сабака гэтай пароды.

[Англ. spaniel ад лац. hispanus — іспанец, іспанскі.]

спаннё, ‑я, н.

Разм. Стан паводле дзеясл. спаць (у 1 знач.). Ложак для спання.

спанта́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спантаннага.

спанта́нны, ‑ая, ‑ае.

Які ўзнікае пад уздзеяннем унутраных прычын, без уздзеяння звонку; адвольны. Спантаннае развіццё. Спантанная гангрэна.

[Ад лац. spontaneus — адвольны.]

спапяле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які ператварыўся ў попел. Ляжалі спапялелыя руіны, і цяжкі, прыгорклы, агідны пах ішоў ад іх. Самуйлёнак. // перан. Які набыў колер попелу; шэры.

спапяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спапяліць.

спапяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Ператварыць у попел; сатлець, згарэць. Здавалася, што ўсё спапялее, згарыць ад гэтакай гарачыні. Сабаленка. // перан. Набыць колер попелу. Твар .. [Кідалы], звычайна чырвоны, задаволены, спапялеў. Шамякін. Зоры на небе спапялелі, дзённае святло цадзілася зверху. Чорны.

2. Тлеючы, ператварыцца ў попел, парахню; згніць. Іржа згрызе жалеза, струхлеюць каменныя сцены, косці ворагаў яго спапялеюць у зямлі, а .. [Захар] будзе жыць. Лынькоў.

спапялёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спапяліць.

2. у знач. прым. Спалены дашчэнту, ператвораны ў попел. І каміны званамі звоняць на месцы спапялёных хат. Прыходзька.

спапялі́цца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў попел.

2. перан. Растраціцца ў барацьбе з чым‑н., у перажываннях (пра жыццё, сілы і пад.). Цяпер ты ўведала — на свеце варта жыць, Гарэць, тужыць і спапяліцца ў дзеях. Чарнушэвіч.

спапялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Спаліць датла, ператварыць у попел. Хадзіў агонь на двор з двара, Жалобна ветры вылі. Славуты домік песняра Фашысты спапялілі. А. Александровіч. Усё пярун тут спапяліў. Тут балявала смерць па-царску. Дайнека. / у перан. ужыв. Вочы .. [Сёмкі] гатовы, здаецца, спапяліць усё перад сабой. Лынькоў.

2. перан. Растраціць у барацьбе з чым‑н. (жыццё, сілы і пад.). А ці не надта замнога для лёсу аднаго пакалення каханняў, надзей, запаветных імкненняў спапяліў ваенны пажар? Лукша.