Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прычашча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прычасціцца.

2. Зал. да прычашчаць.

прычашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прычасціць.

прычашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычашчаць — прычасціць і прычашчацца — прычасціцца.

2. Адзін з абрадаў хрысціянскай рэлігіі, у якім веруючыя ў выглядзе хлеба і віна прымаюць быццам цела і кроў Хрыста.

прычо́лак, ‑лка, м.

Абл. Скат чатырохскатнай страхі над папярочнай сцяной. Дагэтуль бачу блакітна-белыя сцены падлюблінскіх хат з адным акном на вуліцу, якое глядзіць з-пад шэрай чупрыны саламянага прычолка. Брыль. Андрэй з Вольгай і Верасам заехалі на падворак нізкай хаты з саламяным прычолкам. Пестрак.

прычо́ска, ‑і, ДМ ‑чосцы; Р мн. ‑сак; ж.

Парадак размяшчэння валасоў на галаве, які атрымліваецца прычэсваннем, стрыжкай, закручваннем; валасы, прычасаныя, расчасаныя пэўным чынам. Марына пачала прыгожа адзявацца і выбрала сабе сталую прычоску, якая так была ёй да твару. Чорны. Камісар зняў шынель і вушанку і .. прысеў да стала, паправіўшы цяжкай рукой няхітрую цёмна-русую прычоску. Брыль. Каля воза стаяла Ганна. Яна папраўляла прычоску і перавязвала белую хустку. Чарнышэвіч.

прычт, ‑у, М ‑чце, м.

Духавенства якой‑н. царквы; клір.

прычу́цца, ‑чуецца; зак.

Разм. Пачуцца, здацца.

прычыгу́начны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля чыгункі. Лета высушыла прычыгуначныя балачыны, і на іх можна было цяпер ляжаць. Сабаленка.

прычыкільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Чыкільгаючы, прыйсці куды‑н.; прыкульгаць. Урэшце прычыкільгаў на мыліцах крамнік. Масарэнка. Выдра прычыкільгала да рэчкі, стралою ўвайшла ў крынічную ваду. Караткевіч.

прычыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Тое, што і прычыкільгаць. Прычыкіляўшы (дзеепрысл.) на адной назе ад тапчана, дзе ён ляжаў, да стала, «майстар на ўсё» ўзяў на покуце стары сшытак, пяро, чарніліцу. Брыль.