Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

звы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Добра знаёмы, прывычны. Прайшлі чарадою Гады за гадамі, Нязвыклае стала Штодзённым і звычным. Хведаровіч.

2. Які прывык да чаго‑н., звыкся з чым‑н. Да баявой прыгоды звычны, Без меркаванняў і разваг Шынель скідае пагранічнік, Бяжыць з вінтоўкай па слядах. Глебка.

звыш, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «звыш» выражае:

Колькасныя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні перавышэння якой‑н. меры, нормы. Выпусціць прадукцыю звыш плана.

2. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння або прадмета, у дадатак да якіх што‑н. робіцца, называецца і пад.; адпавядае па значэнню словам: «акрамя», «апрача». Звыш усяго гэтага, як апошні доказ Міхасёвай сталасці, да яго прыстаўлена памочніца. Брыль.

звыш...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: а) перавышэнне чаго‑н., напрыклад: звышгукавы, звышпланавы; б) самую высокую ступень якой‑н. якасці або стану, напрыклад: звышскорасны, звышмагутны, звышметкі.

звышадчува́льны, ‑ая, ‑ае.

У ідэалістычнай філасофіі — які знаходзіцца па той бок матэрыяльнага свету і недаступны пачуццёваму ўспрыманню.

звышва́ртасць, ‑і, ж.

У палітэканоміі тое, што і прыбавачная вартасць.

звышвысо́кі, ‑ая, ‑ае.

Такі, вышыня якога значна пераўзыходзіць звычайную. Звышвысокае напружанне.

звышгала́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Спец. Сукупнасць галактык, якая ўтварае адасобленую касмічную сістэму.

звышгіга́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. (звычайна ў ролі прыдатка). Пра што‑н. незвычайна вялікага памеру, вялікай магутнасці і пад. Самазвал-звышгігант.

2. Зорка незвычайна вялікіх памераў і нязначнай шчыльнасці.

звышгукавы́, ‑ая, ‑ое.

Які перавышае скорасць гуку; які рухаецца са скорасцю, што перавышае скорасць гуку. Звышгукавы самалёт.

звышдалёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які значна перавышае звычайную, сярэднюю далёкасць чаго‑н. Звышдалёкая дыстанцыя. Звышдалёкая стральба.

2. Тое, што і звышдальнабойны. Звышдалёкая артылерыя.

•••

Звышдалёкая ракета гл. ракета.