Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыцяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыцерушыць.

прыця́ць, прытну, прытнеш, прытне; прытнём, прытняце; пр. прыцяў, ‑цяла, ‑цяло; заг. прытні; зак., каго-што.

Заціснуць, прыціснуць. Губы прыцяць. // перан. Затаіць, захаваць. Імкнучыся як-небудзь прыцяць у сабе нядобрыя прадчуванні, Рыбак пад сцяной пачаў прыслухоўвацца да Дзёмчыхі. Быкаў.

прыцячы́, ‑цячэ; ‑цякуць; пр. прыцёк, ‑цякла, ‑ло; зак.

З’явіцца, апынуцца дзе‑н., сцёкшы, выцекшы адкуль‑н. (пра вадкасць, паветра). Вада прыцякла ў лагчыну.

прычака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., каго-чаго.

Разм. Тое, што і прычакаць. Ледзь прычакаўся.. [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Лынькоў.

прычака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Дачакацца, прабыць, пражыць да прыходу, наступлення чаго‑н. На старасці год сына прычакаў, — усхваляваным, новым голасам сказаў Баніфацый. Навуменка. Седзячы на лаўцы, прычакаў.. [Сымон] дня і больш у старую хату не заходзіў. Чорны. — А родненькія вы мае! А дзетачка ж мая, а ўнучак жа мой, як я вас доўга чакала! І нарэшце такі прычакала, — абдымала і цалавала спачатку Галю, а потым Вадзімку. Сабаленка.

прыча́л, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычаліць.

2. ‑а. Частка прыстані, забяспечаная неабходнымі прыстасаваннямі для прычальвання суднаў. Хлопцы хадзілі па набярэжнай, пазіралі на мора, дзе было поўна катэраў, барж, яхтаў, а ля прычалаў пагойдваліся велізарныя караблі. Хомчанка. // Слуп, кол каля прыстані, да якога прымацоўваюць лодку, судна і пад. Увішныя шафёры.. кінуліся дапамагаць Сілівону адвязваць канцы вяровак, якімі была прывязана пасудзіна да прычала.. Паром плаўна падаўся ад берага. Лынькоў.

3. ‑а. Вяроўка або канат, якімі прычальваюць судны.

прыча́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прычаліць.

прыча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. што. Прывязаць, прымацаваць (лодку, судна і пад.). Прычаліць плыт. Прычаліць лодку.

2. Падысці, прыстаць да берага, прыстані (пра параход, лодку і пад.). Карабель прычаліў да берага, і ў ягоны борт ляніва біла стомленая хваля. М. Стральцоў. Пакуль я стаяў на палубе і любаваўся прыгожай панарамай горада і порта, наш цеплаход прыпаліў. В. Вольскі. // Наблізіцца на лодцы, параходзе і пад. да берага, прыстані і пад. Сухаў між тым спакойна прычаліў да берага, памог Картыжову завесці ў лодку матацыкл. Чыгрынаў. Дзеці, ледзь толькі мы прычалілі да берага, акружылі наш цеплаход. Сачанка.

прыча́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычальваць — прычаліць.

прыча́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прычальваць (гл. прычаліць у 1 знач.).