Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

звужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да звузіць.

зву́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. звужваць — звузіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. звужвацца — звузіцца.

зву́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да звузіцца.

2. Зал. да звужваць.

зву́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да звузіць.

звужэ́нне, ‑я, н.

Звужанае, вузкае месца. — Падунскае звужэнне, — растлумачыў Ставу. — Там будзе плаціна. А вышэй — парогі. Савіцкі.

звузе́ць, ‑ее; зак.

Стаць вузкім або вузейшым. Пругкі барвова-белы струмень гарачага металу крыху звузеў, каціўся марудна, і Барашкін стаў ля штурвала печы. Савіцкі.

зву́зіцца, ‑зіцца; зак.

1. Стаць вузкім або вужэйшым. Вочы звузіліся. □ Вёска канчалася, шаша выходзіла на палявы прастор, які звузіўся поначы да нешырокай стужкі дарогі, абмежаваны з бакоў дзвюма прыпыленымі канавамі. Быкаў.

2. перан. Паменшыцца, скараціцца. Пасля ўказу польскіх магнатаў у 1696 годзе аб забароне друкавання на беларускай мове літаратурнае жыццё Беларусі прыкметна звузілася. «Полымя».

зву́зіць, звужу, звузіш, звузіць; зак., што.

1. Зрабіць вузкім або вузейшым; зрабіць занадта вузкім. Звузіць штаны. □ — Ёсць у чалавека свой двор, агарод, — капай сабе там хоць дзесяць паграбоў. Дык жа не, на агародзе месца шкада, двор звузіў — двум чалавекам размінуцца нельга. Кулакоўскі.

2. перан. Паменшыць, скараціць, абмежаваць. Слабае веданне жыцця ў сваю чаргу звузіла гарызонты бачання рэчаіснасці. «ЛіМ».

звыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да звыкнуцца.

звыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;

Незак. да звыкнуць.