Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыцяка́ць, ‑ае.

Незак. да прыцячы.

прыцямне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне прыцемку. Яшчэ трошкі прыцямнее, і над вадою замільгаюць светлячкі. Кулакоўскі. Яшчэ не зусім змеркла, але навокал прыцямнела. Чарнышэвіч.

прыцямні́ць, ‑цямню, ‑цемніш, ‑цемніць; зак., што.

Зрабіць цямнейшым, трохі зацямніць. Прыцямніць лямпу. □ [Ліхтары] былі на высокіх, гладка абструганых слупах і гарэлі так ярка, што, здавалася, прыцямнілі месяц. Кулакоўскі.

прыцямня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прыцямніць.

прыцяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑цаніць; зак., што.

Прысланіць, прыкрыць чым‑н. ад святла; паставіць, змясціць дзе‑н. у цень. Прыцяніць вазон. Прыцяніць расаду ад сонца.

прыцяня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да прыцяняць.

прыцяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прыцяніць.

прыцярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.

Прывыкнуць, прызвычаіцца да чаго‑н. непрыемнага, непажаданага; звыкнуцца з чым‑н. Спачатку не па сэрцы была .. [Кулінчыку] гэта праца. Але з часам прыцярпеўся і здавалася яму, што жыве ён цяпер не так ужо кепска. Сіняўскі. Абвыкся, прыцярпеўся б Васіль у турме, калі б балела яму толькі тое, што арыштант. Мележ.

прыцяру́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыцерушыць.

прыцяру́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыцярушваць.