Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыдрукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Надрукаваць у дадатак да ўжо надрукаванага.

прыдруко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыдрукоўваць — прыдрукаваць.

прыдруко́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыдрукоўваць.

прыдруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыдрукаваць.

прыдруко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыдрукоўваць — прыдрукаваць.

2. Тое, што дадрукавана да чаго‑н.

прыду́маны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыдумаць.

2. у знач. прым. Які не існуе ў сапраўднасці; штучны, надуманы. Усё, што так занепакоіла ноччу, здалося прыдуманым страхам. Арабей.

прыду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Думаючы, раздумваючы, прыйсці да якога‑н. рашэння; здагадацца зрабіць што‑н.; выдумаць. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць. Колас. Маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара. Брыль. // Стварыць што‑н. у думках, вынайсці. Прыдумаць мелодыю. □ Сцяг сама Галіна пашыла і на ім лозунг, які прыдумалі разам усе, вось тут жа на бярвенні каля клеці. Галавач. — Гэта — праект новай міны. Наш Сёмка прыдумаў. Брыль. Восень пакуль — не прыдумаеш лепшай. Мележ.

2. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе. — Ты хаця не прыдумай чаго. — Нашто мне прыдумваць, калі гэта праўда. Галавач.

прыду́мванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыдумваць — прыдумаць.

прыду́мвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыдумваць.

прыду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыдумаць.