Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыту́пленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прытупленага (у 2 знач.).

прытупле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прытупляць — прытупіць і стан паводле знач. дзеясл. прытупляцца — прытупіцца.

прыту́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытупіць.

2. у знач. прым. Які страціў сваю вастрыню, сілу; паслабелы. У майстэрні цемнавата, а зрок у Абрама ўжо быў прытуплены. Пестрак.

прытупля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да прытупіцца.

2. Зал. да прытупляць.

прытупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да прытупіць.

прыту́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Стукнуць, ударыць нагой аб падлогу, зямлю. Мірон Якімавіч прытупнуў пару разоў, абтрасаючы валёнкі. Хадкевіч. Духавы аркестр урэзаў «Кракавяка», і Тхорык з імпэтам узмахнуў вольна рукою, прытупнуў ботамі. Кулакоўскі. // Станцаваць. Здаецца, паехаў бы дадому ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі. Дайліда. // Тупнуць нагой, выказваючы свой гнеў, абурэнне. — Няпраўда. Н-няпраўда! — аж прытупнула нагой дзяўчынка. Савіцкі. Дырэктар быў не такі. Ён і накрычыць, калі трэба, і нагой прытупне. Але варта таму ж Апанасу ці каму-небудзь іншаму папасціся яму на вочы праз некалькі хвілін, як ён на ўсё забываў. Нядзведскі.

прытуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Прыгнаць. [Цётка Луцэя] мне і расказвае, што дзяўчынкі Ніна з Валькай напужаліся, былі і кароў назад у вёску прытурылі. Масарэнка.

2. Прынесці, прывалачы.

прытуха́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прытухаць ​1 — прытухнуць ​1.

прытуха́нне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прытухаць ​2 — прытухнуць ​2.

прытуха́ць 1, ‑ае.

Незак. да прытухнуць ​1.

прытуха́ць 2, ‑ае.

Незак. да прытухнуць ​2.

прыту́хлы 1, ‑ая, ‑ае.

Які зменшыўся, збавіў сваю сілу (пра агонь, святло і пад.). Спяць мае сябры ў ватоўках Ля прытухлага кастра. Матэвушаў.

прыту́хлы 2, ‑ая, ‑ае.

Які пачаў тухнуць, псавацца; нясвежы. Пахла кволай веснавой зелянінай і леташнім прытухлым мурагом. Лобан. Вады ў .. [цэбры] было да краёў, вада была дажджавая, прытухлая. Чорны.