Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

збо́ршчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца зборам чаго‑н. Зборшчык членскіх узносаў. Зборшчык подпісаў.

2. Рабочы, які займаецца зборкай ​1. Брыгада зборшчыкаў. Слесар-зборшчык.

збо́ршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да зборшчык.

збо́рышча, ‑а, н.

Разм.

1. Вялікі натоўп людзей. [Стары] паварочваецца, аглядае зборышча, затрымлівае позірк на цыганцы, што плача. Лупсякоў.

2. Сход, сходка для сумеснай работы, сумеснага адпачынку і пад. Алесь Баравік, хаця на заводзе быў навічок, ужо ведаў пра гэтыя традыцыйныя маладзёжныя зборышчы. Шыцік. [Сымон:] Скажыце ж мне хоць: нашто гэта зборышча склікаецца? Купала.

збо́ўтацца, ‑аецца; зак.

Боўтаючыся, перамяшацца (пра вадкасць, вадкі раствор). Малако збоўталася.

збо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Боўтаючы, перамяшаць (вадкасць, вадкі раствор). Збоўтаць лякарства.

збо́ўтвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да збоўтацца.

2. Зал. да збоўтваць.

збо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да збоўтаць.

збоч,

Разм.

1. прысл. Тое, што і збоку (у 1 знач.); побач, паблізу. [Груша] ледзь не стукалася сваім голлем у шыбіны, але расла яна трохі збоч, злева, і не замінала глядзець. Чыгрынаў. Абедзве кашулі ляжалі ля Міхася: новая — збоч, а старая крыху далей. Савіцкі.

2. прыназ. з Р. Побач з кім‑, чым‑н., каля каго‑, чаго‑н. Збоч дарогі весела патрэсквае вогнішча. Асіпенка.

збо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да збочыць.

збо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Стаць бокам, нахіліцца набок. Танк, атрымаўшы ўдар, збочыўся, прапоўз метраў дваццаць і стаў. Дудо.