прысці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм. Раптоўна апанаваць; спасцігнуць. Моцна прысцігнула гора. Здавалася, канца і краю няма яму. Крапіва.
прысціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыслаць 2.
прысыла́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прысылаць.
прысыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыслаць 1.
прысы́лка, ‑і, ДМ ‑лды, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысылаць — прыслаць.
прысыпа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысыпа́ць 1 — прысы́паць.
прысы́паны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прысы́паць.
прысыпа́цца, ‑а́ецца; незак.
Зал. да прысыпа́ць 1.
прысы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.
1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. дадаткова. Лапко ж мусіў прызнацца, што корм ён даваў. Ну, але ж ці гэта злачынства, што ён дасць калі-нікалі мяшок сечкі ды прысыпле з прыгаршчы аўса? Колас.
2. каго-што. Засы́паць, насы́паць зверху; прыцерушыць. — Грошы.. я схаваў за гумном, у дзвярах, прысыпаў карой з дрывотніка. Чорны. [Галіна] спачатку прамыла струп, пасля прысыпала і паклала пластыр. Пташнікаў.
3. Пачаць мацней ісці, сыпаць. А дождж іграе на драніцах, Як самы лепшы музыкант.. То ўраз прысыпле буйным шротам, То ледзьве-ледзь зашамаціць. Броўка.
прысыпа́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да прысы́паць.
прысыпа́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да прыспаць.
прысы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысыпа́ць 1 — прысы́паць.
2. Рэчыва, парашок, якім прысыпаюць што‑н. Купіць прысыпку. Дзіцячая прысыпка.