Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысуту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Разм. Стаць сутулаватым; трохі ссутуліцца. Цяпер Міканору ўжо далекавата за пяцьдзесят, ён трохі прысутуліўся. Кулакоўскі.

прысуту́львацца, ‑аецца.

Незак. да прысутуліцца.

прысу́ха, ‑і, ж.

Абл. Каханая, любая. [Хоня:] — Адвярнулася ад мяне прысуха мая! Мележ. [Сцепаніда] стаяла ў лазовых кустах, чакаючы Веру, каб з вока на вока пагаварыць з Мікітавай прысухай. Асіпенка.

прысу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прысушыць.

прысу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да. прысушыць.

прысушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трохі засушыць, зрабіць сухаватым; падсушыць. Агонь прысушыў лісце блізкіх дрэў. / у безас. ужыв. — У «Кастрычніку» не прысушыла, а ў цябе прысушыла? Паехаў бы паглядзеў, што за жыта. Лобан.

2. Абл. Паводле забабонаў — прыманіць варажбой; прываражыць. // Прымусіць каго‑н. мучыцца і сохнуць ад кахання. — Мяне прысушыла і сама сохнеш, а дзе нам дзецца, калі твае на мяне ваўкамі глядзяць. Грахоўскі. Алена — адна з зарачанскіх красунь, што прысушыла не адно хлапечае сэрца. Кухараў.

прысце́нак, ‑нка, м.

Бакавая прыбудоўка. За якую гадзіну на паўметра вырас прысценак. Гроднеў. Зіна вывела Сяргейку з-за стала і накіравалася з ім у прысценак. Кавалёў.

прысце́нны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца каля сцяны, пры сцяне. Паклаўшы часопіс на прысценную сетачку, Ганна пацягнула коўдру да самае шыі. Дубоўка. Бетон .. асцярожна засыпалі, укладвалі ў падрыхтаваныя ў катлаване формы і ў вузкія шчыліны прысценнай апалубкі. Хадкевіч.

прысцёбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Сцёбаць, хвастаць злёгку або час ад часу. Прысцёбваць каня.

прысцёбнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Аднакр. да прысцёбваць.