Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыстрэ́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстрэльваць ​2 — прыстраляць.

прыстрэ́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для прыстрэлкі. Праз колькі хвілін загучалі другія ўдары, быццам першы быў прыстрэлачны, а цяпер пачынаўся беглы агонь. Броўка.

прыстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыстрэліць.

прыстрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.

Забіць або дабіць выстралам. Прыстрэліць ваўка. □ — [Ісці ў лес] не дапаможа... Там цябе могуць прыстрэліць... Палічаць за правакатара. Пестрак. Валодзя прыстрэліў бы .. [ласіху], каб не пакутавала, але ж малое збоку. Федасеенка.

прыстрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Пробная стрэльба для вызначэння адлегласці да цэлі і ўстанаўлення правільнага прыцэлу. Вядзе прыстрэлку рубяжоў Паблізу нас гармата. Калачынскі.

2. Выверка агнястрэльнай зброі, выпрабаванне яе стральбой.

прыстрэ́львацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да прыстрэльваць ​1.

прыстрэ́львацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыстраляцца.

2. Зал. да прыстрэльваць ​2.

прыстрэ́льваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстрэліць.

прыстрэ́льваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстраляць.

прыстрэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прыстрэлачны.

прысту́к, ‑у, м.

Лёгкі стук; прыстукванне. Вось тут і пачаліся праўдзівыя танцы — з прыстукамі і іншымі аздобамі. Бядуля.

прысту́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстукваць — прыстукнуць.