Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыстро́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыстрочваць.

прыстро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстрачыць.

прыструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выстругаўшы, абстругаўшы, прыладзіць, падагнаць да чаго‑н. Прыстругаць аконныя рамы.

прыстру́гвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыстругваць.

прыстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстругаць.

прыстру́ніць, ‑струню, ‑струніш, ‑струніць; зак., каго-што.

Разм. Прымусіць весці сябе як належыць; праявіць строгасць у адносінах да каго‑н. Прыструніць распусніка. □ Не толькі маці, але і сам Нічыпар Патупчык угаварылі дачку, нават прыструнілі, што калі не паслухаецца, то будзе кепска... Кавалёў. — Правільна! — падняў руку каваль. — Усып яму па самую пятніцу! Хто ж можа прыструніць Алеся... Ваданосаў.

прыстру́ньвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыструньваць.

прыстру́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыструніць.

прыстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстрыгчы.

прыстры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. прыстрыг, ‑ла; заг. прыстрыжы; зак., каго-што.

Трохі падстрыгчы. У знак свята дзед Саёнак надзеў сёння чорную, вышытую нейкімі бубачкамі кашулю і, відаць, толькі ўчора, а то і сёння раніцай, прыстрыг з бакоў сівую бараду. Брыль.