збедава́цца, збядуюся, збядуешся, збядуецца; зак.
Разм. Доўга бядуючы, знаходзячыся ў бядзе, змучыцца, змагчыся. Міхалючкова маці, Алімпа, за гэты час знудзілася, збедавалася. Чорны.
збе́дненасць, ‑і, ж.
Стан збедненага. Нетрадыцыйны погляд аўтара на рэчы, на жыццё дазволіў яму ўнікнуць і бытавізму і збедненасці, духоўнай абмежаванасці ў паказе герояў. М. Стральцоў.
збе́днены, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад збедніць.
2. Які збедніўся, стаў або прыкінуўся бедным і няшчасным. Яны ўперад ідуць Шляхам бітым, ясным, Ты [аднаасобнік] пляцешся ў хвасце, Збеднены, няшчасны. Купала.
збе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
Разм. Прыкінуцца бедным, няшчасным. — Я збеднілася, кажу, удава, няма, кажу, чаго на плечы ўсцягнуць. Лобан. [Буржуй] збедніўся, ну, проста сірата казанская, — якія ў яго грошы, калі вайна, разруха. Лынькоў.
збе́дніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць і збядні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Зрабіць бедным на што‑н., у якіх‑н. адносінах; абядніць. Збядніць прыроду, высекшы лес. // Пазбавіць каго‑, што‑н. выразнасці, сілы, своеасаблівасці. Збедніць літаратурны вобраз. □ Паасобныя ж нашы паэты непрыхільнасць да традыцыйнай вобразнасці распаўсюдзілі і на самую народную паэтыку, і гэта іх паззію толькі збедніла. Лойка.
зберага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зберагчыся.
2. Зал. да зберагаць.
зберага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зберагчы.
зберагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце; пр. збярог, зберагла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Захаваць ад псавання, знішчэння, знікнення і пад. — Ты скажаш камісару, што я сцяг зберагу да прыходу нашых. Гурскі. — Дакументы зберагчы не ўдалося, знішчылі, — уторыў бас. М. Ткачоў. // Не страціць чаго‑н., захаваць (пра стан, пачуцці і пад.). Зберагчы здароўе. □ Лена абяцала зберагчы тое каханне, зберагчы сваю маладосць і дзявочую вернасць. Ваданосаў. // Утрымаць, захаваць (у памяці, у сэрцы). Зберагчы ўспамін. □ Памяць старанна захавае .. [прыгоды] на ўсё жыццё, зберажэ навек. Грамовіч. Пры панах у цямноце жыла ты, Галадала і мерзла ў замець. І жыцця майго першую дату Не змагла зберагчы твая памяць. Арочка.
2. Уберагчы, засцерагчы ад небяспекі, непрыемнасці, смерці. Я знайшоў падкову пад кустом На лясной сцяжынцы выпадкова. Кажуць: да сцяны прыб’еш — і дом Ад няшчасця зберажэ падкова. Непачаловіч. Ноч, густая, як сажа, Зберажэ іх ад куль. Глебка.
3. Ашчадна расходуючы, сабраць, сэканоміць. Зберагчы трохі грошай.
зберагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся; зак.
Застацца ў цэласці, у наяўнасці. У .. вуснай творчасці[народа] зберагліся лепшыя здабыткі старажытнай беларускай літаратурнай мовы. Шакун. // Зберагчы сябе (ад небяспекі, непрыемнасці, смерці); усцерагчыся.
зберажо́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зберагчы.